ДЭКЛАРАЦЫЯ Мы, хрысціяне і творчая інтэлігенцыя розных канфесій у Беларусі, шчыра хочам шукаць шляхі да адзінства хрысціян. Ствараючы гэты фестываль хрысціянскай культуры пад назвай « Laudato Si ’ » ( « Будзь праслаўлены, Госпадзе » ), мы хочам будаваць мост павагі і талерантнасці, мост дыялогу і салідарнасці паміж хрысціянамі розных канфесій праз духоўна-культурныя традыцыі, яднаючы свае намаганні ў спаўненні Хрыстовага запавету: « Каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне » (Ян 17, 21). Маючы дары, таленты і здольнасці, якімі надзяліў нас Госпад Бог, мы хочам паслужыць для адзінства хрысціян, і сваім сведчаннем праводзіць евангелізацыю свету, у якім жывём, а таксама выявіць і папулярызаваць адораных выканаўцаў у розных жанрах мастацтва і іншых творчых накірунках. Будзь праслаўлены, Ойча, Стваральнік неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага! Табе ўзносім нашыя падзя
ФЕСТЫВАЛЬ ХРЫСЦІЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
Комментарии
Отправить комментарий